понедельник, 20 декабря 2010 г.

Exit-poll: погляд знутры.

Лабараторная работа №

Кароткія тэрэтычныя зьвесткі:
Каб не было пытаньняў - крыху аба мне.
Мяне завуць Яўген Ціханаў, два тыдні таму мне споўнілася 18. Я вучусь на трэцім курсе МДВРК. Не, вучыўся - а зараз забіраю дакумэнты.
Калі мне прапанавалі прыняць удзел у экзітпуле ад "БКМА" ў дзень выбараў, я згадзіўся. Я добра помніў вынікі мінулых выбараў і мне было цікава самому пабачыць тыя 82 адсоткі "за нужнага чалавека".

Мэта:
Такім чынам, мне дазволілі праводзць экзітпул на выбарчым участку №69 (Залатая горка, 18). Далі бэйдж, пасьведчаньне і ліст з дазволам, падпісаны Ермошынай. Згодна з інструкцыямі, я павінен быў працаваць з 8 да 19, дзьве гадзіны працую, гадзіна перапынку (8-10, 11-13, 14-16, 17-19). Праз кожныя дзьве гадзіны неабходна было тэлефанаваць начальству і даваць справаздачу. Пытаць трэба было кажнага дзесятага выбаршчыка. Расказваць каму-небудзь пра вынікі апытаньня, паказваць іх, даваць каму-небудзь інтэрв'ю - усё, зразумела, было забаронена.

Абсталяваньне:
Я вырашыў крыху скарэктаваць умовы:
1. Працаваць без перапынкаў
2. Апытваць кожнага
3. Публікаваць дадзеныя ў Інтэрнэце
Першыя два пункты абумоўлены тым, што згодна з дысцыплінай "Метралёгія", павелічэньне колькасьці вымярэньняў памяньшае верагоднасьць хібнасьці.
Трэці пункт... тут няма чаго тлумачыць.

Ход работы:
Працаваць без перапынкаў не атрымалася - некалькі разоў на паўгадзіны заходзіў у будынак, грэўся.
Апытваць кожнага не атрымалася - даволі вялікі адсотак людзей адказваць адмаўляўся. Зь іх значная частка адмаўлялася таму, што працаваў я на прапрэзідэнцкую арганізацыю. Такім чынам, да дадзеных апытаньня можна свабодна дадаць 20 чалавек супраць прэзідэнта і 50 чалавек невядома за каго - апошніх можна свабодна раскідаць па кандыдатах з улікам тэндэнцый.
Неабходна заўважыць, што працаваў я да сямі, г.з. апошняя гадзіна па-за ўлікам. Але не турбуйцеся - чытайце тэндэнцыі (ніжэйшыя рэйтынгі прыведзены толькі на той інтэрвал, пра які распавядаю):
Раніца-раніца. Натоўпы бабак і дзедак. Лукашэнка набірае галасоў ўдвая больш за любога з кандыдатаў паасобку, але важыць ня больш за 45%.
Раніца-абед. Натоўпы бабак і дзедак папаўняюцца натоўпамі дзядзек і цётак. Лідэр апазіцыі (на гэты перыяд) Раманчук набірае галасоў у чатыры разы меньш за Лукашэнка. Агульная вага дзейнага прэзідэнта не перавышае 60%.
Абед-пасьляабеддзе. Прэзідэнцкі адсотак падае да 30%. За яго галасуюць нават меньш, чым за Саньнікава.
Вечар. Рэйтынг Лукашэнка падае, рэйтынг Саньнікава расьце. Колькасьць галасоў за Раманчука ў паўтара раза меньш, чым колькасьць галасоў за "бацьку". Вага Лукашэнка складае 25%.
Такім чынам, можна зрабіць выснову, што за апошнюю гадзіну рэйтынг дзейнага прэзідэнта толькі зьнізіўся.

Далей - дадзеныя апытаньня. Трэба дадаць туды тых што не апрасіў і тых што не адказалі (пра іх я казаў вышэй) - і перад вамі будзе рэальная сітуацыя на выбарчым участку №69.


Выснова:
Застаецца толькі дадаць, што згодна з афіцыйнымі дадзенымі, рэйтынгі наступныя:

Вынік:
Гэтым артыкулам, гэтым постам я абсалютна нікому вочы не расплюшчыў. Усе ўсё ведалі, усе ўсё ведаюць. Усё было чакана да немагчымасьці.
Але мяне крыху цешыць думка, што хаця б гэткім чынам я раблю невялічкі ўнёсак у змаганьне з дзяржаўнай хлусьнёй. Хаця б так.

Комментариев нет:

Отправить комментарий